вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Казляке́вічы[1] (трансліт.: Kazliakievičy, руск.: Козлякевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Баранавічаў.
Вёска
Казлякевічы
|
Вядома з 1567 года.
У 1884 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, карчма.
У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак — 1 дом, 5 жыхароў.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.