былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кавалё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кавалі.
Кавалёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лёзненскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кавалі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Емельяноўскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Емельянова. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глоданкі, сельсавет перайменаваны ў Глоданскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глоданскага сельсавета 19 населеных пунктаў[1]. 7 жніўня 1979 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кавалі, сельсавет перайменаваны ў Кавалёўскі[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Веляшковіцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Буракі, Глоданкі, Горы, Емельянова, Загарадна, Залессе, Кавалі, Кажуроўшчына, Красыні, Лапіна, Ніканаўшчына, Страганы, Сялішча, Сяцішча, Таўпа і Шавялі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.