Кабёлка
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кабёлка[1] (трансліт.: Kabiolka, руск.: Кобёлка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка.
Вёска
Кабёлка
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XV стагоддзя як сяло — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Размяшчалася на дарозе Камароўка — Бярэсце.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Дамачава. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года ўладанне князя Вітгенштэйна. У 1878 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, адносілася да Дамачаўскай воласці. У 1890 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе дзейнічала школа граматы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Да 1957 года ў складзе Ляплёўскага сельсавета[2], пасля — у складзе Дамачаўскага пассавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.