Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 года (афіцыйна — Гульні XXIV Алімпіяды) — XXIV зімовыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі з 4 па 20 лютага 2022 года ў Пекіне (КНР).
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні | |
---|---|
Горад-арганізатар | Пекін, Кітай |
Краіны-ўдзельніцы | 91 |
Колькасць атлетаў | 2871 |
Разыгрываецца медалёў | 109 камплектаў у 7 відах спорту |
Цырымонія адкрыцця | 4 лютага 2022 года. |
Адкрываў | Сі Цзіньпін |
Цырымонія закрыцця | 20 лютага 2022 года |
Алімпійскі агонь | — |
Алімпійская клятва | — |
Стадыён | Нацыянальны стадыён |
Сайт |
olympics.com/en/b… (англ.) (фр.) (ням.) (італ.) (парт.) (ісп.) (кіт.) (ар.) (яп.) (хіндзі) (кар.) (руск.) beijing2022.cn/en/ (англ.) (фр.) (кіт.) |
← 2018 2026 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню з 1984 года Алімпійскія зімовыя гульні пройдуць у камуністычнай краіне і гэта будуць першыя Алімпійскія зімовыя гульні, якія адбудуцца ў Кітаі. Меркаваны бюджэт гульняў $ 3,9 млрд, менш, чым адна дзясятая з 43 $ мільярдаў, выдаткаваных на летнія Алімпійскія гульні 2008 года. Падчас спаборніцтваў будзе задзейнічана 25 стадыёнаў[1], размешчаных у Пекіне, Янцыне і Чжанцзякоу.
Талісманам Гульняў стала панда Бін Двэнь Двэнь. У прэзентацыі сказана, што з касцюмам з лёду, сэрцам з золата і любоўю да ўсіх зімовых відаў спорту, гэтая панда гатова падзяліцца з усім светам сапраўдным духам Алімпіяды[2].
На алімпійскіх медалях пяць канцэнтрычных кольцаў, якія ўвасабляюць традыцыйную кітайскую філасофію гармоніі паміж небам, зямлёй і чалавекам. Пярсцёнкі таксама сімвалізуюць алімпійскія кольцы, выгравіраваныя ва ўнутраным крузе, і алімпійскі дух, які аб’ядноўвае свет з дапамогай спорту. Таксама можна заўважыць узоры ў выглядзе аблокаў і сняжынак.
У цэнтральнай частцы адваротнага боку медалёў змешчана эмблема маючых адбыцца зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, а вакол яе — афіцыйная назва Гульняў на кітайскай мове. Кольцы, якія атачаюць эмблему, уяўляюць сабой зорныя сляды, на іх выгравіраваны 24 кропкі ў гонар 24-х па ліку зімовых Алімпійскіх Гульняў. Дызайн натхнёны старажытнымі астранамічнымі картамі і сімвалізуе бязмежнае зорнае неба, гармонію паміж чалавекам і прыродай і надзею, што спартсмены на Гульнях будуць дасягаць дасканаласці і зіхацець, як зоркі.
Дызайн медалёў быў натхнёны кольцападобнай яшмавай (нефрытавай) рэгаліяй бі — плоскай круглым дыскам з круглай адтулінай у цэнтры. Падобна да таго, як нефрыт лічыцца спрыяльным і бясцэнным упрыгожваннем у традыцыйнай кітайскай культуры, медаль з’яўляецца сведчаннем гонару і нястомных намаганняў спартсменаў[3].
Цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў прайшла 4 лютага на кітайскім Нацыянальным стадыёне вядомым пад назвай «Птушынае гняздо». Арганізатары падрыхтавалі шоу, якое аб’яднала сучасныя тэхналогіі і гістарычныя традыцыі Кітая. Лейтматывам цырымоніі стаў дэвіз Алімпійскіх гульняў у Пекіне «Разам дзеля агульнай будучыні»[4].
2 лютага 2022 стартаваў групавы турнір па кёрлінгу сярод змешаных пар (дабл-мікст)[5]. Першы залаты медаль Гульняў 5 лютага выйграла Тэрэза Ёхаўг з Нарвегіі ў лыжных гонках (скіатлон).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.