Зубкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зу́бкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Зубкі.
Зубкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зубкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 947 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Галавацкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Бяднішкі, Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Сакаляцічы, Цыцкавічы, Цаперка і Чарапы)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 ліпеня 1977 года скасавана вёска Сакалятычы[2]. 22 верасня 1980 года з часткі сельсавета ўтвораны Гурнаўшчынскі сельсавет. 28 жніўня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гурнаўшчынскага сельсавета. 28 мая 2013 года у склад сельсавета ўключаны пасёлак Рассвет, у склад Красназвёздаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў: Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 2706 чалавек[4], з іх 96,3 % — беларусы, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 1947 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.