Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́ф’я Эмі́лія Ке́лян-Яваро́ўская (польск.: Zofia Emilia Kielan-Jaworowska[6]; 25 красавіка 1925, Саколаў Падляскі[7] — 13 сакавіка 2015, Варшава) — польская геолаг і палеантолаг, прафесар Польскай акадэміі навук. Медсястра падчас Варшаўскага паўстання 1944 года.
Зоф’я Келян-Явароўская | |
---|---|
польск.: Zofia Kielan-Jaworowska | |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2015[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Францішак Келян[d] |
Маці | Марыя Келян[d] |
Муж | Збігнеў Явароўскі[d] |
Род дзейнасці | палеантолаг, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | геалогія, палеанталогія і палеабіялогія[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўныя працы па сысунах мезазою.
Вучылася ў Варшаўскім універсітэце, у час Другой сусветнай вайны на тайных курсах, потым на Факультэце матэматыкі і прыродазнаўчых навук. Брала ўдзел у Варшаўскім паўстанні як медсястра. У 1953 годзе атрымала доктарскую ступень, з 1972 года — прафесар.
У пачатку навуковай працы вывучала трылабітаў ардовіку і дэвону Цэнтральнай Еўропы. У гадах 1963—1971 гадах была арганізатаркай і кіраўніцай шэрагу польска-мангольскіх палеанталагічных экспедыцый, якія адкрылі ў пустыні Гобі шэраг новых відаў дыназаўраў і прымітыўных сысуноў з позняга мелавога перыяду. Са скал мелу, а таксама палеагену, былі таксама атрыманыя каштоўныя ўзоры кракадзілаў, яшчарак, чарапах і птушак. Даследаванні гэтых знаходках працягваюцца дагэтуль і публікуюцца ў вядучых сусветных часопісах і манаграфіях. Падчас мангольскіх экспедыцый галоўнай тэмай прац Келян-Явароўскай становяцца прымітыўныя сысуны (Multituberculata), у даследаванні якіх яна стала адным з вядучых спецыялістаў у свеце. Яна апублікавала больш за 220 навуковых артыкулаў[8].
Яна была ініцыятарам, а таксама галоўным і вядучым аўтарам кнігі Mammals from the Age of Dinosaurs (Сысуны эры дыназаўраў), выдадзенай Columbia University Press ў 2004 годзе, за якую яна атрымала прэмію Фонда развіцця польскай навукі.
Выкладала ў многіх універсітэтах, у тым ліку Гарвардскім універсітэце, Універсітэце Парыж VII імя Дэні Дзідро і Універсітэце Осла. Была членам Польскай і Нарвежскай акадэмій навук, Еўрапейскай акадэміі, Польскага геаграфічнага таварыства[9] і многіх іншых навуковых таварыстваў. Яе імем ці прозвішчам былі названыя дзясяткі родаў і відаў вымерлых жывёл (напр. Kielanodon, Kielantherium, Zofiabaatar, Indobaatar zofiae[10]).
Жонка Збігнева Явароўскага. Атэістка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.