«Зна́мя ю́ности» (бел.: Сцяг юнацтва) — беларуская грамадска-палітычная газета для моладзі.[1]
«Знамя юности» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«бел.: Сцяг юнацтва» |
Тып | грамадска-палітычная газета |
Фармат | А3 |
Заснавальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Уладальнік | ГА «БРСМ» |
Выдавец | выдавецкі дом «Беларусь сёння» |
Галоўны рэдактар | Мікалай Андрэевіч Мачэкін |
Заснавана | 10 красавіка 1938 |
Мова | руская |
Перыядычнасць | штотыднёвік |
Тыраж | 40 000 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | www.sb.by/zn |
Гісторыя
Утворана ў 1938 годзе як сумесны друкаваны орган Цэнтральнага камітэта і Мінскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі. Першы нумар выйшаў 10 красавіка 1938 года. Першапачатковая назва — «Сталінская моладзь». Заснавальнікам з 1956 года з’яўляўся ЦК ЛКСМ Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны выходзіла на адным з франтоў Чырвонай Арміі ў выглядзе ўлёткі фармату А4. Першы поўнафарматны пасляваенны нумар выйшаў 6 ліпеня 1945 года. У чэрвені 1956 году перайменаваная ў «Знамя юнацтва». У розны час заснавальнікамі выданні з’яўляліся: ЦК ЛКСМ Беларусі, Савет Міністраў, Дзяржкамітэт па справах моладзі, ГА «БПСМ», Дэпартамент па справах моладзі Міністэрства адукацыі. У 2004 годзе яе заснавальнікамі сталі Міністэрства адукацыі і ГА «БРСМ».[2]
20 жніўня 1991 года, у сувязі са жнівеньскім путчам, з друку не выйшаў нумар газеты, бо ў ім змяшчаўся матэрыял супраць путчыстаў.
Зноскі
- Газета «Знамя юности» (руск.). TamBY.info. Праверана 10 верасня 2018.
- Знамя Юности (руск.). СМІ Беларусі. Праверана 10 верасня 2018.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.