From Wikipedia, the free encyclopedia
Зміцер Міхайлавіч Дрозд (нар. 26 сакавіка 1973, в. Дразды, Мінскі раён, Мінская вобласць, цяпер у складзе Мінска) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[1].
Зміцер Міхайлавіч Дрозд | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, гісторык, фатограф, архівіст |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у в. Дразды, дзе з канца XIX ст. жылі яго продкі[2]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[3].
У 1992 г. скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».
Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава[4].
У 2010 годзе выйшла яго грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917».
У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.
У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года»[5].
У 2017 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў».
Аўтар шэрагу публікацый для выданняў «Наша Ніва», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Хартыя 97», «Культура»[6].
За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасля вызвалення зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Мінска на вул. Валадарскага.
5 мая 2011 года судом Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) Дрозд быў асуджаны на 3 гады зняволення. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[7]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[8].
Тэрмін адбываў у калоніі г. Бабруйска.
Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасля памілавання Аляксандрам Лукашэнкам.
Пазней дадзеныя падзеі былі адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.