Згуртаванне прыхільнікаў Канстытуцыі (польск.: Zgromadzenie Przyjaciół Konstytucji Rządowej) — палітычны клуб з прыкметамі палітычнай партыі прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, члены якога абавязваліся дбаць пра захаванне Канстытуцыі і выкананні яе норм.
Па факце ўзнікла 2 мая 1791 года ў абмежаваным коле тых, хто рыхтаваў Канстытуцыю. Пасля 3 мая згуртаванне стала публічным і пачало актыўна расці.
Агулам у клубе было 215 членаў, з іх 14 сенатараў, 125 паслоў, 74 чалавека іншай шляхты. Адбылося 21 пасяджэнне (сесія) у маі-снежні 1791 года.
Шмат якія пытанні, прынятыя на Сойме, спачатку абмяркоўваліся і ўзгадняліся на гэтых пасяджэннях. Такім чынам Згуртаванне мела вялікі ўплыў на рэфарматарскія працэсы на працягу 1791 года.
Літаратура
- Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji / E. Kowecki. — Warszawa : PWN, 1991. — 151 s.
- Skałkowski, A. Towarzystwo Przyjaciół Konstytucji 3 maja / A. Skałkowski // Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej. — 1930.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.