From Wikipedia, the free encyclopedia
Збеднены ўран — уран, які складаецца ў асноўным з ізатопа ўрана-238 (U-238). Прыродны ўран складаецца прыкладна з 99,27% U-238, 0,72% U-235 і 0,0055% U-234. Так як у ядзерных рэактарах і ядзернай зброі выкарыстоўваецца U-235, прыродны ўран пры вытворчасці ядзернага паліва ўзбагачаецца ўранам-235 шляхам падзелу ізатопаў па масе. Пабочны прадукт узбагачэння называецца збедненым уранам; асноўная частка радыеактыўных ізатопаў (U-235 і U-234) здабываецца на этапе ўзбагачэння, і збеднены ўран нават менш радыеактыўны, чым уранавая руда (перыяд паўраспаду U-238 — 4,5 мільярда гадоў). Доза вонкавага апраменьвання ад збедненага ўрану складае каля 60 адсоткаў таго, што дае прыродны ўран той жа масы.
Збеднены ўран знаходзіць прымяненне з-за высокай шчыльнасці (19,1 г/см³, для параўнання ў жалеза 7,8 г/см³), а таксама вялікага перасеку захопу нейтронаў. Ён выкарыстоўваецца ў якасці процівагі ў канструкцыях самалётаў і ракет, радыяцыйнай абароны ў медыцынскай прамянёвай тэрапіі і ў абсталяванні прамысловай радыёграфіі, а таксама кантэйнераў, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі радыеактыўных матэрыялаў. Ваенная прамысловасць выкарыстоўвае яго для вытворчасці камбінаванай брані і бранябойных падкаліберных снарадаў.
У шэрагу ваенных канфліктаў шырока ўжываліся боепрыпасы, начыненыя ім. Так, напрыклад, УС ЗША выкарыстоўвалі збеднены ўран ў вайне ў Персідскім заліве[1], аперацыі «Саюзная сіла»[2], інтэрвенцыі ў Лівіі[3]. У сувязі з тым, што рэчыва таксічна і аказвае згубнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека, яго прымяненне крытыкавалася.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.