Заслаўскія курганныя могільнікі — група археалагічных помнікаў на тэрыторыі і ў ваколіцах Заслаўя Мінскага раёна. Захаваліся рэшткі 8 магільнікаў. Даследаваны 142 курганы (большасць 2-й паловы X — 1-й паловы XI стст.), належаць пераважна крывічам, таксама дрыгавічам, невялікая колькасць іншых усходне-славянскім плямёнам, фіна-ўграм і балтам. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, зрэдку падкурганных ямах і насыпе, у 5 курганах — трупаспаленне. Пахавальны інвентар — зброя (коп’і, суліцы, сякеры, булава), упрыгожанні (скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, каралі, бранзалеты), рэчы хатняга ўжытку (кераміка, нажы, грабяні і іншае), шашты.
- Курганны могільнік (другая палова X — пачатак XII стагоддзя) 0,9 км на паўночны ўсход ад гарадзішча «Вал» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000338шыфр 613В000338
- Курганны могільнік (другая палова X—XI стагоддзе) 1,6 км на паўднёвы ўсход ад гарадзішча «Замэчак» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000339шыфр 613В000339
- Курганны могільнік (канец X—XI стагоддзе) 0,25 км на паўночны захад ад гарадзішча «Замэчак» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000340шыфр 613В000340
- Курганны могільнік (X — першая палова XI стагоддзя) паўднёвая частка горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000341шыфр 613В000341
- Курганны могільнік (канец X—XI стагоддзе) 1,8 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000342шыфр 613В000342
- Курганны могільнік (канец X — першая палова XII стагоддзя) 0,4-0,5 км на паўночны захад ад гарадзішча «Вал», на левым беразе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000343шыфр 613В000343
- Курганны могільнік (X—XI стагоддзі) 1,5 км на паўднёвы захад ад гарадзішча «Замэчак» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000344шыфр 613В000344
- Курганны могільнік (X—XI стагоддзі) 1 км ад гарадзішча «Замэчак» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000345шыфр 613В000345
- Курганны могільнік (другая палова X—XI стагоддзе) 2 км на поўдзень ад гарадзішча «Замечак» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000346шыфр 613В000346