Замэчак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Замэчак у Заслаўі — помнік археалогіі Х—ХІ стст., месца, дзе паводле падання жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.
Умацаванні гарадзішча ўзведзены ў адзін прыём у Х—ХІ стст., яны самы старажытны помнік Заслаўя.
Магчыма, тут у жыла Рагнеда з сынам Ізяславам, пасля разводу з кіеўскім князем Уладзімірам. Паводле падання, на самім гарадзішчы мог быць манастыр, дзе паводле гэтага ж падання апошнія гады жыла Рагнеда як манахіня. Ёсць легенда, што тут яна і пахавана, аднак археалагічныя даследаванні не пацвярджаюць гэтага факту.
Археалагічныя даныя паказваюць, што ў ХII ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.
У пачатку ў цэнтры Замэчка ў 1990-х быў пабудаваны помнік «Тысячагоддзе праваслаўнай царквы на Беларусі».
Гарадзішча размяшчаецца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы і з трох бакоў абмежавана далінаю рэчкі і дрыгвой. Пляцоўка Замэчка, амаль круглая па форме з дыяметрам 70—74 метры па перыметры, абведзена валам і ровам. Вал не меў унутраных драўляных канструкцый, пры гэтым дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 метраў, на версе меў абарончую сцяну, а на схіле вала драўляны паркан з нахіленых калоў. Паводле археалагічных даследаванняў, выявілася, што вялікая частка жыхароў Замэчка былі ваярамі, што дало падставы лічыць гарадзішча збудаваннем з выразнымі мілітарнымі функцыямі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.