былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Замо́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Замошша.
Замошскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Асіповіцкі раён |
Уключаў | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Замошша |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1987 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лучыцкі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лучыцы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замошша, сельсавет перайменаваны ў Замошскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Асіповіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Паляна, Прудок і Ясянец.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.