Ботані
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заліў Ботані або Батанічны заліў (англ.: Botany Bay, часам Botanist Bay) — заліў Тасманава мора ля ўсходняга берага Аўстраліі, за 8 км на поўдзень ад цэнтра Сіднея, адкрыты Джэймсам Кукам 29 красавіка 1770 года. Дж. Кук даў назву заліва ў гонар сваіх сяброў — даследчыкаў і напарнікаў па першым кругасветным падарожжы на караблі Індэвар. Гэта батанікі Джозеф Банкс і Даніэль Саландэр, якія вывучылі і апісалі мноства незнаёмых еўрапейцам раслін на берагах бухты. Таксама яны апісалі і жывёл, у першую чаргу сумчатых.
Ботані | |
---|---|
англ. Botany Bay | |
33°58′ пд. ш. 151°10′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Тасманава мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 39,6 км² |
Аб'ём | 440 815,8 км³ |
Найбольшая глыбіня | 31 м |
Сярэдняя глыбіня | 18 м |
Плошча вадазбору | 54,9 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў Ботані вядомы тым, што туды 18-20 студзеня 1788 года прыйшоў Першы флот з Вялікабрытаніі з будучымі пасяленцамі Аўстраліі, які затым 26 студзеня 1788 года перайшоў у заліў Порт-Джэксан, размешчаны па моры за 12 км на поўнач, дзе было заснавана першае еўрапейскае пасяленне ў Аўстраліі — Сідней.
У цяперашні час Сідней разросся да заліва Ботані. На паўночным беразе заліва ў прыватнасці размешчаны аэрапорт Сіднея, прычым узлётна-пасадачныя палосы аэрапорта выходзяць у заліў (яны часткова намытыя).
Шырыня заліва ля ўваходу 2,2 км, глыбіня 18-31 м. У Батанічны заліў упадаюць рэкі Кук і Джорджэс. Прылівы паўсутачныя да 2,3 м.
У заліве знаходзіцца порт Ботані. Насельніцтва ў раёне заліва каля 35 тыс. чалавек.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.