Загад НКУС №00447

From Wikipedia, the free encyclopedia

Загад НКУС №00447

Загад НКУС №00447 (Аператыўны загад народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР №00447 «Пра рэпрэсіраванне былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў»; руск.: О репрессировании бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов) — таемны загад НКУС ад 30 ліпеня 1937 года. На падставе гэтага загаду, пачынаючы з жніўня 1937 года і да лістапада 1938 года было заключана ад 800000 да 820000 чалавек, з якіх не менш за 350000 былі забіты, астатнія былі адпраўлены ў ГУЛАГ. Такім чынам, устаноўленыя спачатку квоты — заключыць 233700 чалавек і расстраляць 59200 з іх — былі шматкроць перавышаныя. Аперацыя па гэтым загадзе стала самай масавай аперацыяй Вялікага тэрору.

Thumb

Загад быў абнародаваны толькі ў 1992 годзе. Знойдзеныя дакументы тых часоў аб яго падрыхтоўцы і правядзенні паказваюць на тое, што Камуністычная партыя Савецкага Саюза і яе кіраўніцтва прымалі непасрэдны ўдзел у арганізацыі пераследаў і масавых пакаранняў смерцю.

Абнародаванне інфармацыі пра загад прымусіла перагледзець яшчэ пануючы погляд на Вялікі тэрор, як на пераслед грамадскай эліты. У адрозненне ад адкрытых паказальных працэсаў, ці менш вядомых «нацыянальных аперацый», аперацыя па загадзе №00447 тычылася радавых грамадзян Савецкага Саюза, сярод іх сялян, сельскага духавенства, асацыяльных элементаў, крымінальнікаў і былых членаў апазіцыйных партый. Прысуды выносіліся не звычайны судамі, а тройкамі НКУС.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.