From Wikipedia, the free encyclopedia
ЗАЗ-968 «Запарожац» (Экспартаваўся пад брэндам «Yalta») — савецкі малалітражны аўтамабіль, які вырабляўся Запарожскім аўтамабільным заводам з 1970 па 1994 гады.
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) |
Даўжыня: | 3730 мм |
Шырыня: | 1570 мм |
Вышыня: | 1400 мм |
Колавая база: | 2160 мм |
Маса: | 790—840 кг |
Папярэднік |
Аб'ём бака: | 40 л |
На базе аўтамабіля ствараліся спецыяльныя версіі для кіроўцаў, якія маюць абмежаванні па здароўю. Значная частка Запарожцаў (да 30 % ад агульнага выпуску)[1] паступала ў органы сацзабеспячэння і Савецкага камітэта ветэранаў вайны і размяркоўвалася бясплатна або са значнымі скідкамі.
У 1971 годзе ЗАЗ-968 змяніў на канвееры мадэль ЗАЗ-966. Асноўнае адрозненне ад папярэдняй мадэлі заключалася ва ўсталяванні мадэрнізаванага рухавіка МеМЗ-968. Першапачаткова знешне мадэль практычна не адрознівалася ад ЗАЗ-966.
У 1973, у сувязі з узмацненнем сусветных патрабаванняў да пасіўнай бяспекі аўтамабіляў, з’явіўся новы варыянт — ЗАЗ-968А. Ад базавай мадэлі ён адрозніваўся абноўленым вонкавым выглядам, траўмабяспечным рулём з энергапаглынаючым элементам, тармазамі з асобным прывадам на пярэднія і заднія колы, рамянямі бяспекі і замком запальвання з супрацьугонным механізмам. Гэтая мадэль серыйна выпускалася да 1980 года, і пастаўлялася як на ўнутраны, так і на знешні рынак, пры гэтым вытворчасць мадэлі ЗАЗ-968 паступова памяншалася і спынілася ў 1978 годзе.
У 1979 годзе ў серыю пайшоў ЗАЗ-968М з абноўленым знешнім выглядам.
Базавай была мадыфікацыя ЗАЗ-968М-03 з 40-моцным рухавіком працоўным аб’ёмам 1197 см³. З 1979 па 1982 гады базавай мадэллю рухавіка быў МеМЗ-968Э з карбюратарам К-127, а з 1983 — МеМЗ-968Н з карбюратарам К-133 або К-133А. У 1979 годзе сталі вырабляць мадыфікацыю ЗАЗ-968М-005 абсталяваную рухавіком МеМЗ-966Г (28 к.с., 887 см³). Акрамя таго, да 1 студзеня 1983 года ўсталёўваліся рухавікі з карбюратарам ДААЗ-2101-20: МеМЗ-968ГЭ магутнасцю 45 к.с., ступень сціску 7,2, і МеМЗ-968БЭ магутнасцю 50 к.с., ступень сціску 8,4.
Асаблівасцямі мадэлі з’яўляюцца: заднематорная кампаноўка, V-падобны рухавік паветранага ахалоджвання ў адным блоку з трансмісіяй, аўтаномны ацяпляльнік.
Запарожац меў кузаў тыпу седан з дзвюма дзвярыма. Для таго, каб сесці на заднія сядзенні, неабходна было адкінуць пярэднія. Самі сядзенні маглі трансфармавацца ў спальныя месцы. Інтэр’ер салона быў выкананы са скураміту, а панэль прыбораў з пластыку і пенаполіурэтану.
Мадэль | ЗАЗ-968 | ЗАЗ-968А | ЗАЗ-968М-03 |
---|---|---|---|
Выпуск | 1970—1979 | 1973—1980 | 1979—1994 |
Рухавік | 4-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны, паветранага ахалоджвання | ||
Мадэль | МеМЗ-968 | МеМЗ-968Н | |
Аб’ём | 1197 см³ | 1197 см³ | 1197 см³ |
Дыяметр цыліндру × ход | 76 × 66 мм | 76 × 66 мм | 76 × 66 мм |
Ступень сціску | 7,2 | 7,2 | 7,2 |
Магутнасць пры аб / хв | 41 к.с. пры 4200-4400 | 41 к.с. пры 4200-4400 | 41 к.с. пры 4200-4400 |
Каробка перадач | Механічная, чатырохступеньчатая | ||
Кузаў | двухдзверны седан | ||
Колькасць месцаў | 4 | ||
Маса багажу | 40 кг | 40 кг | 40 кг |
Падрыхтаваная маса | 790 кг | 840 кг | 840 кг |
Поўная маса | 1110 кг | 1160 кг | 1160 кг |
Памеры Д × Ш × В | 3730 × 1570 × 1400 мм | 3730 × 1570 × 1400 мм | 3765 × 1490 × 1400 мм |
Колавая база | 2160 мм | ||
Дарожны прасвет | 190 мм | 190 мм | 185 мм |
Памер шын | 6,15-13" | ||
Ёмістасць паліўнага бака | 40 л | 40 л | 40 л |
Максімальная хуткасць | 118 км/г | 118 км/г | 118 км/г |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 38 с | 38 с | 32 с |
Расход паліва | 6,2 л/100 км | 6,2 л/100 км | 7,4 л/100 км |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.