From Wikipedia, the free encyclopedia
Жаўток — дэйтаплазма, пажыўныя рэчывы, якія назапашваюцца ў яйцаклетцы жывёл і чалавека ў выглядзе зерняў або пласцінак, якія часам зліваюцца ў суцэльную жаўтковую масу (у насякомых, касцявых рыб, птушак і інш.) Жаўток знойдзены ў яйцаклетцы ўсіх жывёл і чалавека, але яго колькасць і размеркаванне значна вагаюцца. У яйках з малоў колькасцю жаўтка жаўтковыя зёрны размяркоўваюцца ў цытаплазме раўнамерна (ізалецытальныя яйкі). У яйках з вялікай колькасцю жаўтка жаўтковыя зёрны запашваюцца альбо ў вегетатыўнай частцы яйка (целалецытальныя яйкі), альбо ў цэнтральнай частцы цытаплазмы — вакол ядра (цэнтралецытальныя яйкі). Ад колькасці і размеркавання жаўтка залежыць тып драбнення яек. Па хімічнай прыродзе адрозніваюць тры галоўныя разнавіднасці жаўтка: бялковы, тлушчавы і вугляводны, аднак у большасці жывёл зёрны жаўтка маюць складаны хімічны склад і ўтрымліваюць бялкі, тлушчы, вугляводы, рыбонуклеінавую кіслату, пігменты і мінеральныя рэчывы. Напрыклад, курыным яйку, што завершыла рост, жаўток утрымоўвае 23 % нейтральнага тлушчу, 16 % бялку, 11 % фасфаліпідаў, 1,5 % халестэрыну і 3 % мінеральных рэчываў. У сінтэзе і назапашванні жаўтка прымаюць удзел розныя арганоіды яйцаклеткі: комплекс Гольджы, эндаплазматычная сетка, мітахондрыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.