Жан-Жак Ано

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан-Жак Ано

Жан-Жак Ано́ (фр.: Jean-Jacques Annaud; нар. 1 кастрычніка 1943) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, уладальнік прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове (1977).

Біяграфія

Жан-Жак Ано нарадзіўся 1 кастрычніка 1943 года ў Францыі. Вучыўся ў школе Важырар, вывучаў літаратуру ў Сарбоне, паступіў у Інстытут вышэйшай кінаадукацыі (IDHEC). Скончыў вучобу ў 1964 годзе. У 1965 годзе праходзіць вайсковую службу ў Камеруне. Пасля здымаў тэлевізійную рэкламу і навучальныя фільмы для французскай арміі.

Дэбютны фільм «Чорнае і белае ў колеры» (1976) не карыстаўся поспехам у Францыі, аднак у 1977 годзе атрымаў «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове ў ЗША. Жан Буіз, які здымаўся ў другім яго фільме «Удар галавой» (1979), атрымаў еўрапейскую ўзнагароду «Сезар». «Барацьба за агонь» (1981) атрымаў два «Сезара» — за лепшы фільм года і рэжысуру. У экранізацыі рамана Умберта Эка «Імя Ружы» здымаліся знакамітыя галівудскія акцёры Шон Конэры і Крысціян Слэйтэр. Фільм быў выпушчаны на англійскай мове і атрымаў «Сезар» як найлепшы замежны фільм.

Ано становіцца першапраходцам у засваенні новай лічбавай тэхналогіі IMAX 3D і стварае ў ёй першую ў гісторыі сусветнага кіно гульнявую карціну «Крылы адвагі» (1995) працягласцю каля 45 хвілін.

У апошні час рэжысёр жыве і працуе ў Лос-Анджэлесе. З’яўляецца старшынёй French Hollywood Circle — арганізацыі, якая аб’ядноўвае больш за 130 французскіх прафесіяналаў, якія працуюць у кінаіндустрыі ў Галівудзе.

Зноскі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.