From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазі Бартэль (фр.: і люкс.: Josy Barthel; 24 красавіка 1927, Мамер, Люксембург — 7 ліпеня 1992, Люксембург) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата.
Жазі Бартэль | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
24 красавіка 1927[1][2] |
Памёр |
7 ліпеня 1992[2] (65 гадоў)
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Вага | 68 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гадах Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзясятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і станам на 2024 год застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам.
Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медалёў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні[3].
У 1962—1972 гадах Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю[4], а ў 1973—1977 гадах — Алімпійскі камітэт Люксембурга.
У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболе[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.