Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўфемія Эрыксдотэр Шведская (шведск.: Eufemia Eriksdotter; 1317 — 16 чэрвеня 1370) — шведская прынцэса, жонка герцага Мекленбургскага Альбрэхта II, спадчынніца Швецыі і Нарвегіі, маці караля Швецыі Альбрэхта.
Еўфемія Шведская | |
---|---|
Нараджэнне | 1317[1] |
Смерць | 16 чэрвеня 1370 |
Род | Фолькунгі |
Бацька | Эрык Магнусан[d] |
Маці | Інгеборга Нарвежская |
Муж | Альбрэхт II, герцаг Мекленбурга[2] |
Дзеці | Альбрэхт Мекленбургскі[d], Інгеборга Мекленбург-Шверынская[d], Генрых III Мекленбургскі, Магнус I Мекленбургскі[d] і Ганна Мекленбургская[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дачка герцага Сёдэрманландскага Эрыка Магнусана і нарвежскай прынцэсы Інгеборгі. Унучка двух скандынаўскіх каралёў: Магнуса Ладуласа па бацькаўскай лініі і Хокана V Святога па лініі маці. Яе старэйшы брат Магнус быў абраны каралём Нарвегіі і Швецыі ў 1319 годзе. З-за яго юнага ўзросту быў створаны рэгенцкі савет, у якім Інгеборга грала важную ролю.
24 ліпеня 1321 года была заключана шлюбная дамова паміж Еўфеміяй і будучым герцагам Мекленбургскім Альбрэхтам II. Інгеборга спадзявалася атрымаць яго падтрымку ў заваёве дацкага Сконэ, але калі ў 1322 годзе пачалася ваенная кампанія, Мекленбург адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. Разгром, які рушыў за гэтым, каштаваў каралеве-маці яе месца ў рэгенцкім савеце, які не ўхваляў арганізаваны Інгеборгай шлюб.
Шлюб Еўфеміі і Альбрэхта адбыўся ў 1336 годзе. Пераехаўшы на іншы бераг Балтыйскага мора, яна захавала некаторы палітычны ўплыў у каралеўствах свайго брата. Апошняя згадка Еўфеміі ў крыніцах Датуецца 27 кастрычніка 1363 года. У сувязі з запісам пра яе мужа ад 16 чэрвеня 1370 года Еўфемія згадваецца як нябожчыца, што азначае, што яна памерла паміж гэтымі двума датамі. Няясна, ці сыграла яна ролю ў абранні свайго сына Альбрэхта шведскім каралём у 1364 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.