Дыпламатычнае прадстаўніцтва (дыппрадстаўніцтва) — замежны орган знешніх зносін дзяржавы. Засноўваецца на аснове ўзаемнага пагаднення паміж дзяржавамі. Выступае ад імя дзяржавы, якая заснавала яго. Галоўным чынам, служыць для падтрымання дыпламатычных адносін.

Абмен дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі паміж дзяржавамі магчымы на адным з трох узроўняў. Кожнаму ўзроўню адпавядае пэўны клас главы прадстаўніцтва. Найбольш высокі ўзровень — пасольства, на чале якога стаіць дыпламатычны прадстаўнік, які мае клас пасла. Далей ідуць місія, узначаленая пасланцам, і затым місія, якая ўзначальваецца павераным у справах.

Асноўным міжнародным нарматыўна-прававым актам, які рэгулюе віды і функцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў, працэдуры прызначэння главы дыпламатычнага прадстаўніцтва, класы глаў такіх прадстаўніцтваў, з'яўляецца Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах. «Канвенцыя аб спецыяльных місіях» 1969 г. і «Канвенцыі аб прадухіленні і пакаранні злачынстваў супраць асоб, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, у тым ліку дыпламатычных агентаў» 1973 г. таксама рэгулюе дзейнасць дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Гл. таксама

  • Дыпламатычны персанал
  • Дыпламатычнае права

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.