From Wikipedia, the free encyclopedia
Дурыян (Durio) — род раслін сямейства мальвавыя, які ўключае ў сябе каля 30 відаў, што растуць у дажджавых трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі.
Дурыян | |||||||||||||||||
Durio kutejensis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Durio Adans. (1763) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Durio zibethinus L.
| |||||||||||||||||
|
Віды роду — вялікія, слаба разгалінаваныя, вечназялёныя дрэвы з каранямі-падпоркамі і простымі лістамі.
Кветкі буйныя, белага ці чырвонага колеру, развіваюцца на ствалах (каўліфлорыя) або буйных галінах (раміфлорыя), раскрываюцца да вечара і апыляюцца кажанамі і пчоламі.
Плады дурыяну дасягаюць у дыяметры да 20 см і масы да 4 кг. Маюць вельмі цвёрдую абалонку і пакрытыя магутнымі калючкамі, якія абараняюць змесціва недаспелага плода ад жывёл. Раскрываецца плод пяццю створкамі, па краі якіх размешчана цёмнае насенне з сакавітымі прыдаткамі — арылусамі. Плады дурыяну, нягледзячы на агідны пах, які выключае іх захоўванне ў закрытых памяшканнях, лічацца найбольш каштоўнай садавіной ў Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Паўднёвай Амерыцы (у прыватнасці ў Бразіліі). Дурыян мае арэхава-сметанковы смак, мае рэзкі пах, які нагадвае пах часнаку, тухлай рыбы і каналізацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.