Дунайскі канал
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дунайскі канал (ням.: Donaukanal) у Вене — рукаў Дуная (не штучны канал, нягледзячы на назву). Ён адгаліноўваецца ад асноўнага рэчышча ў Дзёблінгу і зліваецца зноў у Зімерынгу, утвараючы такім чынам востраў з двух раёнаў Вены: Брыгітэнаў і Леапольдштадта. Даўжыня Дунайскага канала складае 17,3 км.
У адрозненне ад самога Дуная, дунайскі канал мяжуе з унутраным горадам, цэнтрам Вены. У гэтым раёне ў яго ўпадае рака Вена.
У нямецкай мове назва Kanal (якая выкарыстоўваецца прыкладна з 1700 года) выклікае асацыяцыі з адкрытай каналізацыяй. Таму, Дунайскі канал некалькі разоў спрабавалі перайменаваць — напрыклад у Kleine Donau (Маленькі Дунай), — але беспаспяхова.
Дунайскі канал на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.