Дом Ландау (Кракаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом Ландау або Дом Ярданаў (польск.: Dom Landauów, Kamienica Jordanów) — архітэктурны помнік, які знаходзіцца ў кракаўскім гістарычным раёне Казімеж на скрыжаванні вуліц Шырокая, 2 і Мядовая, 41. Будынак ўнесены ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства[1].
Славутасць | |
Дом Ландау | |
---|---|
50°03′12″ пн. ш. 19°56′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XVI стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У познім сярэднявеччы на гэтым месцы стаялі два асобных дома. У 1890—1892 гг. гэтыя дамы былі злучаныя ўласнікам Л. Ландау ў адзіны будынак у стылі неакласіцызму па праекце архітэктара Максіміліяна Ніча. Будаўнічыя працы праводзіліся па праекце яўрэйскага архітэктара Беньяміна Торбэ. Пры перабудове была знесена задняя частка дамоў пры захаванні ўнутранай планіроўкі. У 1932 годзе быў зменены фасад будынка.
20 верасня 1947 года будынак быў унесены ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства (№ А-286). Найменне «Дом Ландау» выкарыстоўваецца ў «Encyklopedia Krakowa». У рэестры ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства ён згадваецца як «Дом Ярданоў».
Да цяперашняга часу ва ўнутраным дворыку захаваліся арыгінальныя драўляныя веранды XIX стагоддзя.
У канцы 80-х гадоў у будынку быў рэстаран «Myśliwska». У цяперашні час у будынку размяшчаецца клуб «Kuźnica» і яўрэйскі кніжны магазін «Jarden».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.