From Wikipedia, the free encyclopedia
«До́ктар Хто» (англ.: Doctor Who) ― брытанскі навукова-фантастычны тэлесерыял BBC, які ідзе з перапынкамі з 1963 года. Серыял расказвае аб іншапланетным падарожніку ў часе, вядомым як Доктар. Разам са сваімі спадарожнікамі ён падарожнічае ў часе і прасторы як для выратавання цэлых цывілізацый ці асобных людзей, так і для ўласнага задавальнення.
«Доктар Хто» — самы працяглы навукова-фантастычны серыял усіх часоў і важная частка брытанскай поп-культуры.[4]
Арыгінальны серыял ішоў з 1963 па 1989 год. У 1996 годзе выйшаў тэлевізійны фільм «Доктар Хто», які павінен быў стаць пілотнай серыяй серыяла-прадаўжэння, але дрэнныя рэйтынгі ў Амерыцы сарвалі гэты план. Серыял быў паспяхова адноўлены ў 2005 годзе, пры гэтым нумарацыя сезонаў пачалася нанава. Акрамя таго, існуюць пяць серыялаў-адгалінаванняў: «Торчвуд», «Прыгоды Сары Джэйн», «K-9 і кампанія» (толькі пілотная серыя), аўстралійскі «K-9» і «Клас».
Серыял быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы працяглы навукова-фантастычны тэлесерыял у свеце[5], а таксама як «самы паспяховы» навукова-фантастычны серыял усіх часоў.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.