From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзяўчына спяшаецца на спатканне» — поўнаметражная чорна-белая бытавая камедыя, пастаўленая Міхаілам Вернерам і рэжысёрам-дэбютантам Сяргеем Сідзялёвым. Прэм’ера адбылася 23 жніўня 1936 года. У 1987 годзе фільм быў пераагучаны.
Дзяўчына спяшаецца на спатканне | |
---|---|
| |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 97 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1936 |
IMDb | ID 0027522 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Масква, 1936 год. Прафесар Леанід Сяргеевіч Фёдараў і служачы-абуткавік «Маскааппрамсаюза» (у іншым эпізодзе фільма назва арганізацыі гучыць ужо як «Маскустскуррамутак») Мікалай Мікалаевіч Гураў, пакінуўшы сваіх жонак у Маскве, адпраўляюцца на курорт у Есентукі. Абодва забыліся дома пашпарты, і жонкі ідуць на пошту, каб іх выслаць. Дзяўчына-экспедытар на пошце, афармляючы бандэролі, адначасова дамаўлялася праз тэлефон пра спатканне і пераблытала канверты. У выніку Гураў атрымаў пашпарт прафесара Фёдарава, а прафесар — абуткавіка. Пасля масы камедыйных непаразуменняў усё высвятляецца з прыездам на курорт жонак пацярпелых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.