Дзям’я́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзям’янкі.

Хуткія факты Дзям’янкаўскі сельсавет, Краіна ...
Дзям’янкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзям’янкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 224
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Закрыць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Вылеўскага і Чырванасцяжскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Пчолкі[2]. 23 студзеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кругоўскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны вёскі Ачоса-Рудня, Вылева, Чырвоны Лог, Чырвоны Сцяг, пасёлкі Вялікі Лес, Пянное і Ясная Даліна[3]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Кругоўка і Марозаўка[4]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рассветаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 224 чалавекі[6], з іх 93,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,4 % — немцы[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. 10 000 экз.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.