беларускі мастак, фотамайстар і відэааматар From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Літвінскі (нар. 6 чэрвеня 1970, у Глыбокім) — сучасны беларускі мастак, фотамайстар і відэааматар.
Скончыў Школу 3 у Глыбокім. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Першая ўтарская выстава пад назвай «Погляд» прайшла ў 2003 годзе. Усяго ў Глыбокім прайшло сем асабістых выставак[1].
Мастак стварыў серыю партрэтаў вядомых глыбачан: заснавальніка дэндрасаду Віктара Ламаку, знакамітага каваля Аляксандра Дубіну, авіяканструктара Паўла Сухога, заснавальніка глыбоцкай школы барацьбы Аляксандра Кузняцова. Дзмітрый Літвінскі таксама аўтар рэпрадукцыі вялікага партрэту Корсака, які прадстаўлены ў сталай экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Да найбольш выразных творчых серый належаць музычныя інструменты (дуда, скрыпка, лютня, арфа, бубен), гісторыя, міфалогія і прырода[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.