беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Лісаковіч (нар. 10 кастрычніка 1999, Мінск[3]) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды.
Поўнае імя | Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1999[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 167 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Шахцёр | |||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера (міні-футбол)[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец уздзенскага футбола, у маладым узросце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым узроўні так за яго і не згуляў. У 2015 годзе гуляў за «Узду» ў Другой лізе, сезон 2016 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2017 года далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Крумкачы» пакінула шмат ігракоў, і Дзмітрый быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У студзені 2018 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[4]. Тым часам «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018, і Дзмітрый зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе стаў адным з лідараў і капітанам каманды.
У жніўні 2018 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[5]. У сезоне 2018 гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 мая 2019 года ўпершыню згуляў за «Тарпеда» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з міні-футбольным клубам «Сталіца»[6].
Са студзеня 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход паўабаронцы[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022 ужо рэгулярна гуляў у аснове, з лета 2022 года стаў капітанам каманды.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[10].
У ліпені 2024 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[11] і падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам»[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.