From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэралд Малькальм Дарэл (англ.: Gerald Malcolm Durrell; 7 студзеня 1925, Джамшэдпур, Брытанская Індыя — 30 студзеня 1995, Сент-Хеліер, Джэрсі) — брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды, якія цяпер носяць яго імя.
Джэралд Дарэл | |
---|---|
англ.: Gerald Malcolm Durrell | |
Род дзейнасці | пісьменнік, біёлаг, кансервацыяніст, вядучы, натураліст, заолаг, падарожнік |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1995[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лоўрэнс Сэмюэл Дарэл[d][4] |
Маці | Луіза Дзіксі Дарэл[d][4] |
Жонка | Jacquie Durrell[d] і Lee McGeorge Durrell[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малодшы брат вядомага пісьменніка-раманіста Лорэнса Дарэла.
Нарадзіўся ў Брытанскай Індыі. У 1928 сям'я пераехала ў Англію, у 1935 — на востраў Корфу (Грэцыя), з 1939 зноў у Англіі. У 1947 арганізаваў і ўзначаліў сваю першую экспедыцыю па збіранні калекцыі рэдкіх жывёл у Афрыку, пазней — у Паўднёвую Амерыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш.
У 1959 годзе Дж. Дарэл стварыў на востраве Джэрсі (Вялікабрытанія) заапарк, а ў 1963 годзе на базе заапарка быў арганізаваны фонд па захаванні дзікіх жывёл. Асноўная ідэя — развядзенні рэдкіх і знікаючых відаў жывёл ва ўмовах заапарка з мэтай далейшага рассялення іх у месцах натуральнага пражывання. Цяпер гэтая ідэя стала агульнапрынятай навуковай канцэпцыяй.
Вядомасць прынесла першая кніга «The Overloaded Ark» (1953). Аўтар многіх кніг: «My Family and Other Animals» (1956), «Encounters with Animals» (1959), «A Zoo in My Luggage» (1960), «Birds, Beasts And Relatives» (1969), «The Garden of the Gods» (1978) і інш., якія вызначаюцца шчырай любоўю да прыроды, бездакорным стылем, тонкім гумарам і вобразнай мовай. Кнігі Д. Дарэла перакладзены на дзесяткі моў. Вялізнай папулярнасцю яго кнігі карысталіся і ў СССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.