From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Кэмпбел М. «Джэймі» Баўэр (англ.: James Campbell M. «Jamie» Bower, нар. 22 лістапада 1988 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр , вядомы сваёй роляй Энтані Хоўпа у фільме Ціма Бёртана «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт» і роляй Кая ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».
Джэймі Кэмпбел Баўэр | |
---|---|
Jamie Campbell Bower | |
Імя пры нараджэнні | Джэймс Кэмпбел М. Баўэр |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1988[1] (35 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, спявак, мадэль, тэатральны акцёр, тэлеакцёр |
Кар’ера | 2007 — цяпер. час |
IMDb | 2570429 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймі Кэмпбел Баўэр нарадзіўся ў Лондане;[2] маці — Эні, музычны менеджар, бацька — Дэвід, працаўнік кампаніі «Gibson Guitar Corporation», ёсць малодшы брат Сэмюэль.[3] Вучыўся ў прыватнай школе Bedales School у Хэмпшыры і быў членам Нацыянальнага музычнага моладзевага тэатра (National Youth Music Theatre).[2] «Мае бацькі ўсвядомілі, што гэта мая натура — іграць. Я пайшоў у моладзевы тэатр і знік там. Да 16 лёт удзельнічаў у кожным спектаклі». У 15 лёт браў удзел у оперы Роджэра Уотэрса «Ca Ira in Rome» — «я лічыў, што маё сэрца належыць музычнаму тэатру. Жадаў быць гэтакай зоркай Вест Энда». Таксама Джэймі працаваў мадэллю ў агенцтве Select Model Management у Лондане[2] Джэймі добра спявае і з’яўляецца вакалістам у гурце «The Darling Buds».[4].
Добра сябруе з іншым вампірам з «Маладзіка» Эдзі Гатэгі, які выконвае там ролю Лорана.
Кар’ера Джэймі пачалася ў 2007, калі сябар сям’і Лора Мішэль Келі прадставіла яго свайму агенту. Яшчэ вучачыся ў школе, ён атрымаў ролю Энтані Хоўпа у фільме «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», у якім ён здымаўся з Джоні Дэпам, Хеленай Бонэм Картэр і ўсё той жа Лорай Мішэль Келі. У наступным годзе ён з’явіўся ў фільме Гая Рычы «Рок-н-рольшчык».[4] А ў 2009 зняўся ў ролі вампіра Кая з клана Вальтуры ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».[5] Таксама ў 2008 годзе іграў у серыяле «Зняволены» — амерыканскім рымейку аднайменнага англійскага серыяла 1960-х гадоў.[6]
Здымаўся ў фільмах «Гары Потэр і Дарункі Смерці», дзе ён іграе маладога Гелерта Грын-дэ-Вальда, у будучыні — магутнага цёмнага чараўніка.
Сустракаўся з модным дызайнерам Зоі Грэм[7].
Напачатку 2010 стала вядома, што Джэймі ўжо паўгода сустракаецца з Боні Райт, з якой ён пазнаёміўся на адной з вечарынак і здымаецца разам у фільме «Гары Потэр і Дарункі Смерці»[8][9]. А ў сярэдзіне красавіка 2010 з’явіліся чуткі, што пара заручана і рыхтуецца да вяселля[10]. На адкрыццё парку забаў 16 чэрвеня 2010 года «Чароўны свет Гары Потэра», Боні аспрэчыла гэтыя чуткі[11].
Праз год, у сярэдзіне красавіка 2011 года, Джэймі Кэмпбел Баўэр выпусціў заяву, што ён заручаны з Боні[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.