From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Лінел (англ.: John Linnell; 16 чэрвеня 1792, Блумсберы, цяпер Лондан — 20 студзеня 1882, Рэдхіл, Сурэй) — англійскі мастак-пейзажыст.
Джон Лінел | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1792[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 студзеня 1882[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, гравёр, дзеяч мастацтваў |
Жанр | партрэтны жывапіс[d] і пейзаж |
Вучоба | |
Заступнікі | Томас Дод[d][5] |
Уплыў | Джон Варлі[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька Джона быў разьбяром па дрэве і пазалотчыкам. У 10 гадоў Джон маляваў і прадаваў партрэты крэйдай і алоўкам. Першыя ўрокі атрымаў ад Бенджаміна Уэста. Вывучаў жывапіс пад кіраўніцтвам мастака Джона Варлі. У 1805 годзе ён быў прыняты ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў. Быў блізкі з групай мастакоў, якія называлі сябе «Старажытныя» («The Ancients»). Найбольш цікавыя яго працы, амаль выключна пейзажы, зробленыя ў перыяд з 1824 па 1838 год. Першапачаткова знаходзіўся пад творчым уплывам Томаса Гейнсбара, пазней выпрацаваў свой уласны мастацкі стыль. Асноўную ўвагу мастак на сваіх палотнах надаваў выяве неба, аблокаў, гульні святлаценю. Многія творы Дж. Лінела захоўваюцца ў карцінных галерэях Лондана — такіх, як музей Паўднёвага Кенсінгтана, у Нацыянальнай галерэі (палатна «Дрывасек» і «Ветрак») і інш.
Сапернічаў з іншым вядомым мастаком Джонам Канстэблем.
Сыны мастака, Томас і Уільям Лінелы, таксама былі пейзажыстамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.