Джон Конрадс (англ.: John Konrads; 21 мая 1942, Рыга — 25 красавіка 2021, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі плывец латвійскага паходжання, чэмпіён летніх алімпійскіх гульняў 1960 года на дыстанцыі 1500 метраў вольным стылем.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 мая 1942 года ў Рызе ў сям’і Яніса і Эльзы Конрадсаў. У час Другой Сусветнай вайны, у жніўні 1944 года, перад надыходам савецкага войска на Рыгу, разам з сям’ёй эміграваў у Германію. У 1949 годзе, пасля адмовы амерыканскіх уладаў у іміграцыйнай візе ЗША, сям’я Конрадс пераехала ў Аўстралію, у мігранцкі цэнтр у невялікім горадзе Еранквінціс ў Новым Паўднёвым Уэльсе.
Пачаў займацца плаваннем пад кіраўніцтвам трэнера Дональда Талбата. Быў адабраны ў рэзерв зборнай Аўстраліі на летнія Алімпійскія гульні 1956 гады ў Мельбурне, але ўдзелу ў гульнях не прыняў. На Гульнях Садружнасці нацый у 1958 годзе ў Кардыфе стаў трохразовым чэмпіёнам у плаванні вольным стылем — на дыстанцыях 440 і 1650 ярдаў і ў эстафеце 4×220 ярдаў. Падчас падрыхтоўкі да наступных Алімпійскіх гульняў 1960 года ў Рыме ўсталяваў 8 сусветных рэкордаў на розных дыстанцыях ад 200 м да 1650 ярдаў[2].
У складзе зборнай Аўстраліі прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме. На дыстанцыі 1500 м вольным стылем стаў алімпійскім чэмпіёнам з новым алімпійскім рэкордам. Таксама заваяваў два бронзавыя медалі — на дыстанцыі 400 м вольным стылем і ў эстафеце 4×200 м вольным стылем разам з Джонам Дэвітам, Мары Роўз і Дэвідам Дзіксанам.
У 1961—1963 гадах навучаўся ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Прайшоў кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 1964 года ў Токіа ў эстафету 4x200 м вольным стылем, але не ўдзельнічаў у спаборніцтвах і фактычна сышоў з плавання ў тым жа годзе ва ўзросце 22 гадоў.
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.