From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Грэй Гортан (9 верасня 1911, Мельбурн, Аўстралія — 19 мая 2002, Сідней) — аўстралійскі палітык, 19 прэм’ер-міністр краіны.
У студзені 1968 Гортан стаў прэм’ер-міністрам, змяніўшы на пасадзе зніклага без вестак Гаральда Холта. Яго стыль кіраўніцтва прыцягваў да яго прыхільнікаў сярод выбаршчыкаў, але ў той жа час ствараў вільных ворагаў, у тым ліку сярод членаў ліберальнай партыі, лідарам якой ён з’яўляўся. У 1971 годзе ў выніку ўрадавага крызісу і выкліку Малкалма Фрэйзера (тагачаснага міністра абароны) Гортан пакінуў пасаду прэм’ер-міністра, а ў 1975 годзе Гортан пакінуў парламент.
Пасля сваёй адстаўкі Гортан жыў адасоблена ў Канберы, час ад часу даючы інтэрв’ю журналістам. Адзін час узначальваў рух за легалізацыю марыхуаны. Памёр у Сіднеі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.