Джвары (манастыр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джва́ры (груз. ჯვარი, літаральна «крыж») — грузінскі манастыр і храм VII стагоддзя (паміж 605 і 642 гг.)[1] Знаходзіцца на вяршыні гары каля зліяння Куры і Арагві ў наваколлі Мцхеты — там, дзе згодна з гістарычнымі крыніцамі («Абарачэнне Грузіі», «Жыццеапісанне картлійскіх цароў», паставіла крыж святая роўнаапостальная Ніна. Джвары — адзін з шэдэўраў архітэктуры па дасканаласці архітэктурных формаў і першы ў Грузіі помнік Сусветнай спадчыны.
Буйная царква ў выглядзе тэтраконха | |
Джвары | |
---|---|
груз. | |
| |
41°50′19″ пн. ш. 44°44′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Грузія |
Месцазнаходжанне | Мцхета |
Канфесія | Грузінская праваслаўная царква |
Епархія | Мцхетска-Тбіліская |
Архітэктар | Мікел Тхелі |
Дата заснавання | VI стагоддзе |
Будаўніцтва | 605 |
Статус | Царква і манастыр |
Стан | Дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 545 года на «крыжовай» гары ўжо стаяў храм малога памеру; цяпер ён зруйнаваны. Большая па памеры царква ў форме тэтраконха (22 на 18,4 метраў) была пабудавана ў 590—604 гадах. Магчыма яе архітэктарам быў Мікел Тхелі.
Пабудаваная на вяршыні скалістага масіву, царква служыць яго арганічным працягам і цэнтрам ўсяго навакольнага ландшафту. адзінства з ландшафтам падкрэслена тым, што сам манастыр суадносіцца з памерам скалы роўна як 1 да 7. Форма храма з’яўляецца вынікам працяглых пошукаў грузінскіх дойлідаў, якія адмовіліся ад формы базілікі і шукалі аптымальную форму цэнтральнага крыжовага храма, з адзінай унутранай прасторай. Гэтыя пошукі адлюстраваныя, напрыклад ў царкве ў Дзвелі-Гавазі і ў кафедральным саборы ў Нінацміндзе.
Невялікая па памеры царква ў плане з’яўляецца ўпісаным у квадрат крыж з паўкруглымі апсідамі на канцах. Унутраная прастора мае суразмернасць, выразнасць і акуратнасць. Завершаны хра купалам на васмігранным барабанам.
Знешні выгляд фасадаў вызначаецца гранёнымі апсідамі з плоскімі нішамі. Усходні і паўднёвы бок храма ўпрыгожаныя скульптурнымі рэльефамі і арнаментамі, на гранях алтарнай апсіды — тры рэльефа з выявамі царкощных стараст. Скульптуры грубаватыя і наіўныя па выкананню, але ў цэлым арнамент добра падкрэслівае архітэктурныя формы храма.
Архітэктурнае рашэнне вылучаецца выключнай цэльнасцю, ўпісанасцю ў ландшафт. Купал на васьмігранным барабане паслужыў шанаваным узорам для Атэнскага Сіёна ў Гарыйскім муніцыпалітэце і мноства іншых каўказскіх храмаў, стаўшы сімвалам сярэднявечнай Грузіі.
У 2004 годзе Джвары быў унесены ў спіс Міжнароднага фонда манументаў, як адзін з сотні, якім пагражае пагібель, але рэстаўрацыя 2007 года прывяла да выключэння яго з гэтага спіса. Між тым, на сценах манастыра да гэтага часу магчыма ўбачыць варварскія надпісы наведвальнікаў са ўсяго СССР за апошнія 60 год.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.