From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавані Батыста Амі́чы (італ.: Giovanni Battista Amici; 25 сакавіка 1786, Мадэна — 10 красавіка 1863, Фларэнцыя) — італьянскі астраном, оптык і батанік.
Джавані Батыста Амічы | |
---|---|
італ.: Giovanni Battista Amici | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1786[1] ці 25 сакавіка 1786[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1863[2][3][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, біёлаг, матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, інжынер, батанік, вынаходнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атрымаў інжынерную адукацыю ў Балонні, пасля чаго стаў прафесарам кафедры матэматыкі ўніверсітэта ў Мадэне. У 1831 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам вучылішчаў вялікага герцагства Тасканскага, а праз некалькі гадоў вялікі герцаг Леапольд II прызначыў яго дырэктарам астранамічнай абсерваторыі «La Specola» у Фларэнцыі. У апошнія гады жыцця працаваў прафесарам астраноміі ў Музеі фізікі і прыроднай гісторыі.
Быў жанаты з Тэрэзай Таманіні, ад шлюбу з якой меў трох дачок.
Вядомы як канструктар аптычных прылад — мікраскопаў і тэлескопаў. Пасля 1800 года пабудаваў люстраны тэлескоп з фокуснай адлегласцю 2,2 метра. Пасля вырабіў глядзельную трубу, якая мела 30 сантыметраў у папярочніку і 6,5 даўжыні. Удасканаліў мікраскоп, вынайшаў імерсійны аб’ектыў мікраскопа (1827), спектраскоп прамога бачання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.