Даніла Слесарчук (нар. 20 верасня 2001, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ліда» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).

Хуткія факты Даніла Слесарчук, Поўнае імя ...
Футбол
Даніла Слесарчук
Поўнае імя Даніла Ігаравіч Слесарчук
Нарадзіўся 20 верасня 2001(2001-09-20)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[1]
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Славія (Мазыр) 2 (0)
2023—   Беларусь Ліда 24 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.
Закрыць

Сын латвійскага футбаліста і трэнера Ігара Слесарчука.

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2013 года гуляў за юнацкія каманды мазырскай «Славіі», з 2019 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай мазыран. Дэбютаваў за «Славію» 22 чэрвеня 2022 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладзечна» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 6 лістапада 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшый лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (4:1).

У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[2], дзе стаў іграком асновы. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію»[3]. У студзені 2024 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам»[4], а ў лютым зноў далучыўся да «Ліды», якая падоўжыла арэнду[5][6].

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльСлавіяБеларусь161
2020дубльСлавіяБеларусь256
2021дубльСлавіяБеларусь120
2022Д1СлавіяБеларусь20
2023Д2ЛідаБеларусь248
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.