From Wikipedia, the free encyclopedia
Даміна́нта (ад лац.: dominans — які пануе) у тэорыі музыкі — пятая ступень мажорнага і мінорнага ладавых гукарадаў. Дамінантай таксама называюць трохгучанне, пабудаванае на пятай ступені. Дамінанта — адна з трох асноўных (разам з тонікай і субдамінантай) танальных функцый. У аналітычнай разметцы пазначаецца рымскай лічбай V або лацінскай літарай D.
У мажорна-мінорнай танальнасці пятай ступені (дамінанце) традыцыйна адводзіцца роля функцыянальнага кантрасту да першай ступені (тоніцы). Сярод усіх роднасных танальнасцей дамінанта лічыцца панавальнай (адгэтуль назва), найбольш напружанай танальнасцю, якая патрабуе развязвання.
У натуральным мажоры дамінанта мажорная (напрыклад, C-dur — G-dur), у натуральным міноры — мінорная (напрыклад A-moll — e-moll). У гарманічным міноры дамінантавае трохгучанне мажорнае.
Гарманічны зварот, які змяшчае дамінанту і тоніку, называецца аўтэнтычным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.