вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дайнава́ 1[1] (трансліт.: Dajnava 1, руск.: Дайнова 1) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на паўднёвы захад ад Ліды. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Вёска
Дайнава 1
|
Гісторык Тэадор Нарбут лакалізуе сярэднявечнае Дайнаўскае княства ў Лідскім павеце «за левым берагам ракі Дзітва» і лічыць населены пункт Дайнава, які знаходзіцца паміж Мыто і Лідай цэнтрам княства, пра што піша ў сваіх «Дзеях…». Аднак агульнага меркавання пра лакалізацыю тагачаснай Дайнавы няма.
У вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадваецца Дайнава (Dejnowo), двор, капліца, карчма і вёска ксяндзоў аўгустынаў эмірытанскіх віленскіх, на паўднёвы захад ад Ліды[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[3].
Культавы валун даўжынёй 2,45 м, шырынёй 1,8 м і вышынёй над паверхняй зямлі 1,15 м знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі Дайнава-1 па дарозе да вёскі Бельскія, за 150 м на поўнач ад дарогі. Зверху на паверхні валуна маецца 13 выразных лунак і некалькі меркаваных. Дыяметр лунак 5-7 см і глыбіня 1-3 см.
Непадалёк меўся велізарны камень, які народ называў «кабылкаю», бо, паводле падання, на ім каралі злачынцаў. Магчыма, што тут у старажытнасці збіраліся копныя суды. Краязнаўца Міхал Шымялевіч пісаў пра тое, што камень быў пабіты мулярамі ў 1905 годзе[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.