From Wikipedia, the free encyclopedia
Дагмар Мёлер (швед. Dagmar Henriette Möller; 19 снежня 1866 — 13 студзеня 1956) — шведская оперная спявачка (сапрана) і выкладчык спеваў.
Дагмар Мёлер | |
---|---|
шведск.: Dagmar Möller[1] | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1866[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1956[2][3][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Johan Heinrich Bosse[d][4] |
Маці | Anne-Marie Lehmann[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дагмар Мёлер нарадзілася ў Осла. Яе бацькамі былі нямецкі кнігавыдавец і кнігагандляр Ёган Генрых Босэ і Ганнэ-Марыя Леман. Вядомыя нарвежскія актрысы Харыет Босэ і Альма Фальстрэм былі ёй роднымі сёстрамі, а сацыёлаг і эканаміст Эвальд Босэ — братам.
У 1882—1887 гг. Дагмар вучылася ў Каралеўскай музычнай акадэмічнай кансерваторыі ў Стакгольме, а таксама ў Парыжы ў Дэзірэ Арто. Яе дэбют у Каралеўскай оперы адбыўся ў 1887 годзе, i да 1894 года яна працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры. Вялікі поспех Дагмар мела, выконваючы камедыйныя ролі ў тэатры Стакгольма і ў 1892—1893 гг. Осла ў 1891—1892 гг. Яна ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю скандынаўскіх песень і песень, напісаных Эдвардам Грыгам, які прысвяціў ёй музычны цыкл Haugtussa, апублікаваны ў 1898 годзе. У яе рэпертуары таксама былі песні аўтарства Эміля Шэгрэна, Вільгельма Стэнхамара, Вільгельма Петэрсан-Бергера, Агаты Бакер-Грэндаль. Свае песні яна выконвала не толькі ў Швецыі, але і ў Даніі, Германіі і Францыі.
Акрамя працы ў тэатры Дагмар таксама выкладала спевы: у 1900—1926 гг. у стакгольмскай кансерваторыі і ў 1903—1913 гг. у Operahögskolan i Stockholm.
У 1903 г. Дагмар была выбрана ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію, а ў 1911 г. яе ўзнагародзілі Медалём Літаратуры і мастацтваў.
Дагмар была замужам двойчы: у 1888—1895 гг. за музыкам Адольфам Тэадорам Стэркю і з 1896 г. за архітэктарам Карлам Мёлерам. Памерла ў 1856 годзе ў Кунгсхольмене.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.