Дагестанская вайна, Уварванне вахабітаў у Дагестан (лічыцца пачаткам Другой чачэнскай вайны) — узброеныя сутыкненні на тэрыторыі Дагестана паміж атрадамі «Ісламскай міратворчай брыгады» з аднаго боку, і арміяй Расіі з другога, якія адбываліся ў жніўні—верасні 1999 года.
Дагестанская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая чачэнская вайна | |||
Дата | 2 жніўня — 15 верасня 1999 | ||
Месца | Дагестан, Расія | ||
Вынік | Перамога федэральных войскаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баявыя дзеянні
Першапачаткова атрады чачэнскіх вахабітаў увайшлі на тэрыторыю Батліхскага раёна. Федэральная армія пачала ваенную аперацыю ў гэтым раёне. Наступленне было паспяховым. 5 верасня 1999 года атрады другі раз уваходзяць у Дагестан, на гэты раз ўдар нанесены па Навалакскаму раёну. У пачатку верасня вахабітам удалося часова схіліць сітуацыю на свой бок. Чачэнцамі былі захопленыя дагестанскія сёлы Навалакскае, Чапаева, Шушыя, Ахар, Навакулі, Тухчар, Гаміях. 10 верасня армія Расіі пачала аперацыю па вызваленні захопленай тэрыторыі. Апошняй апорай вахабітаў у Дагестане стала сяло Навалакамскае, але 14 верасня яно было вызвалена. 15 верасня вахабіты былі цалкам выбітыя з тэрыторыі Рэспублікі Дагестан.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.