Remove ads
кароль Шатландыі (1124—1153) From Wikipedia, the free encyclopedia
Давід I Святы (англ.: David I The Saint, шатл. гэл.: Dabíd mac Maíl Choluim, 1084 — 24 мая 1153) — кароль Шатландыі з 1124 года, малодшы з 6 сыноў Малькальма III і Святой Маргарыты. За час, праведзены пры англійскім двары, зведаў вялікі ўплыў нарманскай культуры, што адбілася на характары рэформ дзяржаўнага ладу, які ён праводзіў. У часы кіравання Давіда была адчаканена першая шатландская нацыянальная манета, узмацнілася цэнтралізацыя ўлады, была запазычана нарманская феадальная сістэма, прыняты збор законаў «Leges inter Brettos et Scottos», уведзена сістэма бургаў. Пры Давідзе ў Шатландыі ўзрос уплыў нарманскіх рыцараў, шматлікія з якіх сталі родапачынальнікамі вядомых шатландскіх родаў. Давід аказваў падтрымку царквы.
Давід I Святы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Dabíd mac Maíl Choluim, англ.: David I The Saint | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | красавік ці май 1124, Скун | ||||||
Папярэднік | Аляксандр I | ||||||
Пераемнік | Малькальм IV | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | аб'яднаны з Альбай | ||||||
Нараджэнне |
1084 |
||||||
Смерць |
24 мая 1153 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Данкельдская дынастыя | ||||||
Бацька | Малькальм III[1] | ||||||
Маці | Маргарыта Шатландская[1] | ||||||
Жонка | каля Мацільда Хантынгданская[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Генрых Шатландскі, граф Ханцінгдан[d][1], Claricia of Scotland[d][3], Hodierna of Scotland[d][3] і Malcolm of Scotland[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У лістападзе 1093 года, пасля гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына Эдуарда падчас уварвання ў Нартумбрыю, шатландскі прастол захапіў брат караля Дональд III. Давід і яго браты Эдмунд, Эдгар і Аляксандр вымушаны былі бегчы ў Англію[4], дзе тым часам знаходзіўся іх зводны брат Дункан. У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў новым каралём[4], пасля чаго Давід з братамі змог вярнуцца на радзіму.
У 1107 годзе памёр бяздзетны кароль Эдгар. Тэрыторыі каралеўства былі падзелены згодна з воляй нябожчыка паміж двума яго братамі — Аляксандрам і Давідам. Аляксандр атрымаў каралеўскі тытул і землі на поўнач ад рэк Форт і Клайд, Давіду ж дасталіся паўднёвыя тэрыторыі і тытул кіраўніка Камберленда. У 1114 годзе пасля шлюбу з Мацільдай Давід стаў апекуном яе сына і часовым кіраўніком ва ўладаннях жонкі.
27 красавіка 1124 года, пасля смерці брата, Давід атрымаў у спадчыну яго ўладанні і стаў поўнаўладным кіраўніком усяго каралеўства. Кіраванне Давіда I лічыцца пачаткам эпохі феадалізму ў раўніннай частцы Шатландыі.
У 1130 годзе памёр кіраўнік Марэя — Хет, які быў зяцем Лулаха. Яго сыны Ангус і Малькальм паднялі мяцеж супраць Давіда, які знаходзіўся ў Англіі. У бітве пры Стракатра Ангус загінуў канетаблем Эдуардам. Кароль Шатландыі сабраўшы вялікае войска, якое ўключала нарманскіх рыцараў з Нартумбрыі, выступіў насустрэч паўстанцам. Паўстанне было падушана, Малькальм патрапіў у палон, а Мюрэй быў канфіскаваны на карысць кароны.
У 1134 годзе абвясціўшы сябе сынам кіраўніка Марэя супраць Давіда падняў паўстанне манах Вімунд. Яго прыхільнікі рабавалі паўднёвы захад Шатландыі. У гэтым жа годзе яно было падушана.
Пасля смерці ў 1135 годзе англійскага караля Генрыха I Баклерка ў яго не засталося сыноў. На англійскі прастол прэтэндавалі дачка Генрыха Мацільда і яго пляменнік Стэфан Блуаскі. Правы на англійскую спадчыну былі і ў Давіда, як у пляменніка апошняга англасаксонскага караля Эдгара Этэлінга. Але быўшы ў сваяцтве як з Мацільдай так і са Стэфанам[5] Давід прэтэнзій не высоўваў, а разам з іншымі баронамі прысягнуўся[6] Мацільдзе як спадчынніцы.
Пасля раптоўнай смерці Генрыха I першым у Лондан прыбыў Стэфан і быў каранаваны, з-за таго, што многія бароны былі не задаволены тым, што імі будзе кіраваць жанчына. Давід I пад маркай абароны правоў пляменніцы ўварваўся ў Англію і атрымаў падтрымку Поўначы (Ньюкасл, Уорк, Норгем, Карлайл), але Поўдзень не падтрымаў Мацільду. Паміж Стэфанам і Давідам пачаліся перамовы ў выніку якіх кароль Шатландыі вярнуў сабе графства Хантынгдан, Карлайл, Данкастэр, акрамя таго яму быў абяцаны Нартумберленд. Прысягу за гэтыя землі прынёс сын Давіда Генрых.
У 1138 годзе сын Давіда Генрых наведаў Англію, дзе атрымаў цёплы прыём. Незадаволеныя тым, што іх шануюць менш за замежніка, архібіскуп Кентэрберыйскі і кіраўнік Чэстэра пакінулі двор, чым, паводле меркавання шатландскага караля, нанеслі абразу. Давід у якасці кампенсацыі запатрабаваў Нартумберленд і атрымаў адмову. У 1138 годзе шатландскія войскі пад камандаваннем яго пляменніка Вільгельма Фіц-Дункана зноў уварваліся ў Англію.
З прычыны таго, што шатландская армія, якая складалася з разнастайных частак, была бязлітаснай да мірнага насельніцтва ёй адказвалі тым жа. Таму пасля перамогі пры Клітэры над арміяй Стэфана Давід не толькі не атрымаў падтрымкі Поўначы, а сустрэў супраціўленне, бласлаўлёнае архібіскупам ёркскім. 22 жніўня 1138 года арміі Стэфана і Давіда сустрэліся каля Нарталертана. Перад бітвай частка нармандскіх баронаў, якія былі адначасова васаламі двух каралёў, паспрабавалі схіліць бакі да міру, але з-за таго, што Давід адмовіўся, яны склалі з сябе клятву вернасці.
Даследчыкі сцвярджаюць, што з-за тактычных пралікаў Давіда[7] бітва была прайграна. Спроба Давіда ўзяць рэванш каля Нарталертана не ўдалася, але ён змог сабраць разрозненыя атрады і адступіў да Карлайла.
У вайну ўмяшаўся папскі легат Альберык які прапанаваў каралям заключыць мір. Перамовы вялі жонка караля Стэфана[8] Мацільда і сын Давіда Генрых. Паводле Нотынгемскага дагавора Генрых атрымліваў Нартумберленд акрамя гарадоў Ньюкасла і Бамбара, за якія ён атрымліваў два гарады ў паўднёвай Англіі.
Муж Мацільды, дачкі Вальтэафа, графа Нартумбрыі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.