староста гарадзенскі, вялікалітоўскі палкаводзец From Wikipedia, the free encyclopedia
Давыд (каля 1283 — 1326) — староста гродзенскі, военачальнік вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Давыд Гарадзенскі | |
---|---|
Нараджэнне | 1283 |
Смерць |
1326 |
Дзеці | Патрыкей Давыдавіч |
Званне | ваявода |
Паходжанне невядома. На думку Васіля Тацішчава, быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і гэта меркаванне пашырана, але пацвярджэнняў гэтаму няма. У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем.
Упершыню Давыд згадваецца ў хроніцы Пятра Дусбурга пад 1314 годам, калі ўзначальваў паспяховую абарону Новагародка ад ордэнскага нападу. У 1319 годзе ўзначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў Прусію. У 1323 годзе двойчы прыходзіў на дапамогу Пскову супраць Ордэна ў Лівоніі, а таксама ўзначальваў паход у Добжынскую зямлю супраць Ордэна ў Прусіі. У 1324 годзе крыжаносцы знішчылі яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У 1324 годзе вадзіў вялікалітоўскае войска ў Мазовію. У 1326 годзе на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу Лакатку ў паход супраць маркграфства Брандэнбургскага, дзе быў забіты ў мазавецкім рыцарам Анджэем Гостам. Паводе адной з версій, Гост мог быць падкуплены крыжакамі[1]. Паводле іншай, гэта мог быць паядынак адзін на адзін у выніку нейкай спрэчкі[2].
У літаратуры ўкаранілася легенда аб тым, што Давыд быў непераможны ў бітвах з крыжакамі, хоць у Хроніцы Пятра з Дусбурга ёсць інфармацыя аб адбітай у атрада Давыда здабычы.
Паводле Мацея Стрыйкоўскага, быў жанаты з дачкой вялікага князя Гедзіміна.
Паводле папулярнай гарадской легенды мог быць пахаваны ў Гродне каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы.
Імём Давыда Гарадзенскага названая вуліца ў гістарычным цэнтры Гродна[3]. У Каложскім парку ў 2003 годзе ўсталяваны камень-валун у яго гонар (скульптар Панцялееў)[4].
У красавіку 2017 года ў Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму, на конкурсе перамог праект Сяргея Аганава[5]. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом, у руцэ трымае меч, за спінай шчыт з крыжам. На помніку ёсць выявы гродзенскага Старога замка і Каложскай царквы. Выгляд Давыда Гарадзенскага невядомы, таму скульптар не выяўляў дэталёва яго твар. Помнік пастаўлены ў 2018 годзе на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага[6][7].
У 2018 годзе вытворца гадзіннікаў «Луч» выпусціў абмежаваную серыю гадзіннікаў «Волат», прысвечаную постаці Давыда Гарадзенскага[8].
Першай спробай напісаць біяграфію Давыда стала кніга «Давыд Гарадзенскі. Герой і легенда» Мікалая Малішэўскага, якая выйшла ў 2019 годзе[9][10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.