Remove ads
беларускі харавы дырыжор, музыказнавец, этнограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Іванавіч Цітовіч (25 ліпеня (7 жніўня) 1910, в. Новы Пагост, цяпер Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 21 чэрвеня 1986) — беларускі харавы дырыжор, музыказнавец, этнограф. Народны артыст СССР (1968).
Генадзь Іванавіч Цітовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня (7 жніўня) 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1986 (75 гадоў) ці 21 чэрвеня 1986[2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, музыказнавец, этнолаг |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Першую навуку мастацву і культуры атрымаў у дзіцячыя гады ад Флора Манцэвіча.[3]
Вучыўся ва Універсітэце Стэфана Баторыя (1936—1939), скончыў Віленскую кансерваторыю (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасці ў Баранавічах. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 ў Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, у 1964 — у Дзяржаўны народны хор БССР, якім кіраваў да 1974. У 1974—1975 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1946 года.
Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), рускіх, украінскіх, польскіх, балгарскіх, літоўскіх, латышскіх народных песень, танцаў, інструментальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклорных зборнікаў. Даследаваў міжславянскія і славяна-балцкія народна-песенныя сувязі, гістарычнае развіццё беларускай народнай музыкі, беларускае народнае шматгалоссе, традыцыйны і сучасны фальклор у музычным побыце вёскі. Зрабіў значны ўклад у станаўленне і развіццё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у перыядычным друку, аўтар шэрагу цыклаў тэле- і радыёперадач.
Складзеныя ім зборнікі ўласных запісаў ахопліваюць усе асноўныя меладычныя стылі і жанры беларускай народнай песні. Аўтар 12 арыгінальных песень на ўласныя словы і вершы беларускіх паэтаў, больш за 60 апрацовак беларускіх народных мелодый («Жавароначкі, прыляціце», «Ой, рана на Йвана», «Рэчанька» і інш.). У тэарэтычных працах параўнальнае даследаванне музычнай творчасці славянскіх народаў, аналіз беларускага народнага шматгалосся, народнага выканальніцтва, стыляў сучаснай народнай песні. Аўтар прац «Беларускія народныя песні» (двухгалосыя, 1948), «Песні шчасця» (сучасныя беларускія народныя песні, 1950), «Песні, беларускага народа» (1959), «Сучасная беларуская песня» (1961), «Польскія народныя песні» (выбраныя, 1962), «Новыя стылявыя рысы традыцыйнай беларускай народнай песні» (1964), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968, 2-е выд. 1975), «Аб беларускім песенным фальклоры: Выбраныя нарысы» (1976), зборніка «Добры вечар!» (1986).
Музычны рэдактар тамоў «Радзінная паэзія» (1971), «Жартоўныя песні» (1974) з шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць», а таксама аўтар тэле- і радыёперадач і інш.
Народны артыст СССР (1968), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), Дзяржаўнай прэміі БССР (1978). Узнагароджаны 3 ордэнамі, а таксама медалямі.
Яго імя носіць Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.