Галіна Георгіеўна Сямдзянава (28 лютага 1947 — 18 верасня 2011) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, член Беларускага народнага фронту і Партыі БНФ[1].

Хуткія факты Галіна Сямдзянава, Народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь) ...
Галіна Сямдзянава
Народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь)
Намесніца старшыні Партыі БНФ, старшыня Юрыдычнай камісіі, старшыня Рэвізійнай камісіі
 2010
Нараджэнне 28 лютага 1947(1947-02-28)
Смерць 18 верасня 2011(2011-09-18) (64 гады)
Грамадзянства Сцяг БССР Беларусь
Партыя Партыя БНФ
Адукацыя
Прафесія інжынер
Закрыць

Біяграфія

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася ў Гдыні (Польшча) ў сям'і савецкага марскога афіцэра і медсястры.

Скончыла Куйбышаўскі політэхнічны інстытут, працавала ў абароннай прамысловасці на інжынерскіх пасадах.

Вярнуўшыся ў Беларусь, Галіна Сямдзянава пачала працу ў Камітэце народнага кантролю[2], узначальвала Навагрудскі раённы КНК.

Палітычная дзейнасць

У 1990 г. Галіна Сямдзянава была выбрана народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад Наваградскай выбарчай акругі № 262.

У Вярхоўным Савеце Галіна Сямдзянава ўвайшла ў дэпутацкую групу Апазіцыя БНФ[2], была старшынёй яе Рэвізійнай камісіі. Працавала ў Камісіях Вярхоўнага Савета па экалогіі і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў; па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву; у Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па прывілеях[1].

Галіна Сямдзянава была суаўтарам Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рыначнай эканомікі (восень 1990 г.). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, законаў для спецыяльнай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, калі была абвешчана незалежнасць Беларусі[1].

24 жніўня 1991 г., за дзень да надання Дэкларацыі аб суверэнітэце сілы канстытуцыйнага закону, Галіна Сямдзянава была чалавекам, які першы ўнёс бел-чырвона-белы сцяг у залю пасяджэнняў Вярхоўнага Савета[3].

Яна была аўтарам заканадаўчых прапаноў, накіраваных на стварэнне арміі Рэспублікі Беларусь. Старшынявала ў Беларускай асацыяцыі ваенных «Вяртанне», якая пасля распаду СССР дапамагла вярнуцца ў Беларусь больш як чатыром тысячам ваенных, у тым ліку з зон узброеных канфліктаў.

У 1996—1997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савета 13-га склікання, які працягваў працу пасля гвалтоўнага разгону 1996 года.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава займала пасады намесніцы старшыні (2002—2006), старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

У 2008 годзе была накіравана ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэферэндумах, у 2010-м — у Мінскую гарадскую камісію па выбарах прэзідэнта.

Зноскі

  1. Не стала Галіны Сямдзянавай 18.09.2011 Радыё Свабода
  2. Вянок памяці. Галіна Сямдзянава Алесь Дашчынскі 19.09.2011 Радыё Свабода

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.