Краіны нацысцкага блока, Краіны Восі — ваенны блок паміж Германіяй, Італіяй, Японіяй і іншымі краінамі, якія ўдзельнічалі ў другой сусветнай вайне і процістаялі Антыгітлераўскай кааліцыі.
Фінляндыя лічыла сябе самастойным бокам канфлікту; гэта пазіцыя падтрымліваецца некаторымі фінскімі гісторыкамі і сёння[1][2]. Незалежныя гісторыкі звычайна прылічваюць Фінляндыю да краін «восі»[3][4][5]. Пасля цяжкіх бітваў улетку 1944 года, Фінляндыя выйшла з вайны і заключыла перамір’е з СССР 6 верасня 1944 года (гл. Савецка-фінская вайна, 1941—1944).
Тайланд з 25 студзеня 1942 года па верасень 1945 года.
Ірак у маі 1941 года падчас кароткачасовай англа-іракскай вайны. Ірак пасля дзяржаўнага перавароту пад кіраўніцтвам Рашыда Алі аль-Гайлані запытаў дапамогі ў Германіі і Італіі. Прыбыўшай германскай і італьянскай авіяцыі апынулася недастаткова, і 31 мая мяцеж быў падушаны. Пасля гэтага іракская армія ўдзельнічала ў баях на Блізкім Усходзе на боку Вялікабрытаніі.
Французская дзяржава (рэжым Вішы) з ліпеня 1940 года па жнівень 1944 года. Фармальна рэжым Вішы захоўваў нейтралітэт, аднак падтрымліваў з Германіяй эканамічнае і іншае супрацоўніцтва; лаяльныя ўраду Вішы ўзброеныя сілы бралі ўдзел у баявых дзеяннях супраць саюзнікаў на тэрыторыях некаторых калоній (гл. Мадагаскарская аперацыя, Сенегальская аперацыя, Сірыйска-Ліванская аперацыя, Габонская аперацыя). У 1943 годзе пры садзейнічанні Германіі ўрад Вішы сфармаваў французскую міліцыю, якая прыняла ўдзел у супраціўленні высадцы саюзнікаў у Францыю.
Mäkinen, Esa[in фінская] (2008-10-19). "Professorit: Suomi oli natsi-Saksan liittolainen". Helsingin Sanomat(фін.). Хельсинки. ISSN 0355-2047. Архівавана з арыгінала 22 кастрычніка 2008. Праверана 2013-01-04. Suomi ei käynyt jatkosodassa erillissotaa vaan oli natsi-Saksan liittolainen. Näin ajattelee enemmistö 28 historian professorista, joilta Helsingin Sanomat kysyi, onko perusteltua puhua erillissodasta.
Дерябин Ю.С..Давний миф наконец-то лопнул(руск.).НГ.Независимое военное обозрение(21 лістапада 2008).— Фінскія гісторыкі прызналі саўдзел Хельсінкі ў гітлераўскай агрэсіі супраць СССР.— «28 з 37 фінскіх прафесараў-гісторыкаў, апытаных нядаўна найбуйнейшай газетай краіны «Хельсінгін Санамат», прыйшлі да высновы, што вайна 1941–1944 гадоў супраць Савецкага Саюза, развязаная тагачаснымі кіраўнікамі Суомі, зусім не была «вайной – працягам» (Зімовай вайны 1939–1940 гадоў) або «асобнай» (ад Гітлера) вайной, як дагэтуль сцвярджала большасць фінскіх гістарыёграфаў і палітыкаў, у тым ліку цяперашні прэзідэнт рэспублікі Тар'я Халанен.»Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013.Праверана 4студзеня 2013.