From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гэты нягоднік Сідараў» — дзіцячая эксцэнтрычная камедыя рэжысёра Валянціна Горлава, знята на кінастудыі «Беларусьфільм». На экраны фільм выйшаў 21 мая 1984 года.
Гэты нягоднік Сідараў | |
---|---|
руск.: Этот негодяй Сидоров | |
Жанр | дзіцячая эксцэнтрычная камедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | Аляксандр Шураў |
У галоўных ролях |
Уладзіслаў Галкін, Таня Мартынава, Валерыя Ліхадзей |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | СССР |
Мова | руская |
Год | 1983 |
IMDb | ID 0261681 |
У летні піянерскі лагер прыязджае юны геній, паэт, мастак і выдатнік Алёша Сідараў. Але адначасова ў гэты ж лагер накіроўваюць характарыстыку на хлопца з такім жа імем і прозвішчам, але абсалютнага хулігана, двоечніка і гультая. Прачытаўшы яе, усе без выключэння пачалі ставіцца да Алёшы адпаведна, а ўсе яго таленты ўспрымаць як злосныя парушэнні парадку. Вось і пачалі ўсім атрадам спрабаваць яго перавыхаваць. І чым лепш ён сябе праяўляў, тым больш безнадзейным яго лічылі.
Але ў канцы, на дзень адчыненых дзвярэй у лагер прыязджаюць бацькі Алёшы і расказваюць, хто на самай справе іх сын. Усім становіцца вельмі сорамна. І тут у атрадзе з’явіўся сапраўдны хуліган Сідараў.
Акцёр | Роля |
---|---|
Уладзік Галкін | Алёша Сідараў |
Таня Мартынава | Ірачка Стулава |
Валерыя Ліхадзей | Валянціна, настаўніца |
Сяргей Арцыбашаў | Васіль Трафімавіч, начальнік піянерлагера |
Марыя Барабанава | кантралёр у заапарку |
Кірыл Галаўко-Серскі | хлопчык з бумерангам |
Мірча Соцкі-Вайнічэску | |
Марына Шыманская | мама Сідарава |
Валянцін Букін | Ілья Мурамец |
Аўтар сцэнарыя | Аляксандр Шураў |
Рэжысёр-пастаноўшчык | Валянцін Горлаў |
Аператар-пастаноўшчык | Юрый Ялхоў |
Мастак-пастаноўшчык | Аляксандр Верашчагін |
Кампазітар | Уладзімір Давыдзенка |
Тэксты песень | Аляксандр Шураў |
Гукааператар | С. Шухман |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.