From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэ́чаская апера́цыя НКУС — масавыя рэпрэсіі супраць грэчаскай этнічнай меншасці ў рэспубліках СССР, якія працягваліся з 15 снежня 1937 года да сакавіка 1938 года (асобныя арышты працягваліся да восені 1938 года). У ходзе рэпрэсій па фальшывых абвінавачваннях у шпіянажы або контррэвалюцыйнай дзейнасці былі арыштаваны больш за 20000 грэкаў, пераважна мужчын ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. З іх у сярэднім па Саюзе 93 % былі расстраляныя[1]. Асабліва крывавымі апынуліся лакальныя «грэчаскія» аперацыі ў Данецкай вобласці і Краснадарскім краі. Пазней абвінавачаныя па 58-м артыкуле (у РСФСР і Грузіі — 58 артыкул, у Азербайджане — 72 артыкул, ва Украіне — 54 артыкул), а затым расстраляныя або сасланыя ў лагеры грэкі, былі рэабілітаваныя. 15 снежня шануецца грэкамі ў свеце, як Дзень памяці ахвяр «Грэчаскай аперацыі» НКУС[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.