ААТ «Гроднажылбуд» — беларуская будаўнічая кампанія, якая размешчана ў Гродна.[1]
Гроднажылбуд | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 20 студзеня 1966 |
Ранейшыя назвы | Гродзенскі ДБК |
Заснавальнікі | Міністэрства будаўніцтва БССР |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродна |
Ключавыя постаці | генеральны дырэктар Алег Іванавіч Ушкевіч |
Галіна | будаўніцтва |
Сайт | ghb.by |
Гісторыя
Гродзенскі ДБК створаны 20 студзеня 1966 года, калі загадам Міністэрства будаўніцтва БССР № 39, ён быў арганізацыйна сфармаваны на базе будаўніча-мантажнага ўчастка СУ-50, участка аздобных работ СУ-52, ўпраўлення механізацыі № 138 і цэха ККД завода жалезабетонных вырабаў № 10. У штат зноў створанага камбіната ўвайшлі 56 працоўных розных прафесій, 44 маляра, 35 цесляроў, 2 машыніста вежавых кранаў. Інжынерна-тэхнічных работнікаў было сем чалавек.
У 1988 годзе домабудаўнічы камбінат быў ператвораны ў праектна-прамыслова-будаўнічую фірму «Гроднажылбуд». У 2001 годзе — у адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднажылбуд». Узводзіліся жылыя дамы 3-х серый.
З 2001 года «Гроднажылбуд» працуе ў Падмаскоўі. У горадзе Віднае ўведзены ў эксплуатацыю 6 дамоў, у г. Горкі Ленінскія — 2 дамы, у пас. Валадарскага — 3 дома. Агульная плошча ўводу ў Падмаскоўі склала 101 049 метраў квадратных жылля. У 2001 годзе аб'ёмы БМР складалі 8,5 млн. дол. ЗША, у 2006 годзе — 62 млн. дол. ЗША, за 2007 год асвоена 97 млн. дол. ЗША.
Генеральны дырэктар ААТ «Гроднажылбуд» — Алег Іванавіч Ушкевіч.
Зноскі
- ГродноЖилСтрой (руск.). Flatfy.by. Праверана 20 кастрычніка 2018.(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.