Remove ads
медыцынская ўстанова ў Гомелі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны — ваенны шпіталь у Гомелі[1].
Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны | |
---|---|
| |
Падпарадкаванне | галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама |
Тып | шпіталь |
Дата заснавання | 1941 |
Ранейшыя назвы | Эвакашпіталь № 1235 |
Галоўны ўрач | Алег Анатольевіч Іванцоў |
Характарыстыкі | |
Спальных месцаў | 500 |
Каардынаты | |
Адрас | г. Гомель, вул. Ільіча, 288 |
gospital.by |
Першапачаткова арганізаваны як эвакашпіталь № 1235 на 600 ложкаў (500 — агульнахірургічных, 100 — для параненых са сківічна-тваравымі паражэннямі) у горадзе Бійску загадам санітарнага кіравання Чырвонай Арміі № СО/ОО 846[1].
У 1944 годзе з вызваленнем БССР ад нямецкіх частак перадыслакаваны ў Гомель. У 1946 годзе перайменаваны ў шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны з хірургічным, тэрапеўтычным, сківічна-тваравым і неўралагічным аддзяленнямі і шматпрофільнымі курсамі па навучанні інвалідаў новым прафесiям[1].
У 1952 перапрафіляваны для лячэння хворых лёгачным і касцёва-сустаўным туберкулёзам (300 ложкаў)[1].
У 1970-80-х гадах перапрафіляваны ў тэрапеўтычны; пабудаваныя водалячэбніца, сталовая, пральня, кацельня[1].
У 1983-87 гадах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы шпітальны комплекс на 280 ложкаў. У 1992-98 гадах другой чаргой будаўніцтва ў шпіталі стала на 220 ложкаў болей. Адкрыты кабінеты тэрмальнага лячэння прадсталёвай залозы, дыягностыкі і лячэння астэапарозу, аддзялення ГБА , зубнога пратэзавання і інш[1]. Некаторыя кабінеты (бухгалтэрыя, метадкабінет, загадчыкі кардыялагічнага, неўралагічнага, рэанімацыйнага аддзяленняў) аснашчаны сучаснымі персанальнымі камп’ютарамі[2].
У 2009—2011 гадах пачалі функцыянаваць аперацыйная для экстранага аператыўнага ўмяшання хворым, што паступаюць па «хуткай» дапамозе з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту (кровазліццямі); новая зала ЛФК, абсталяваная сучаснымі трэнажорамі; кабінеты псіхатэрапеўта і ўльтрагукавой дыягностыкі. Праведзена лічбавае тэлебачанне і хуткасны Інтэрнэт у кожнае аддзяленне, усталяваны відэакантроль паступлення хворых[2].
З 1 студзеня 2012 года на базе ўстановы «Гомельскі абласны клінічны шпіталь ІАВ» адкрыты Гомельскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ў складзе чатырох аддзяленняў для рэабілітацыі хворых з вострымі і хранічнымі захворваннямі неўралагічнага, кардыялагічнага і траўматалагічнага профіляў магутнасцю 170 ложкаў[2].
З 1 студзеня 2013 года ложкавая магутнасць шпіталя павялічана да 500 ложкаў; абласны рэабілітацыйны цэнтр — 181 ложак, з іх 20 ложкаў для рэабілітацыі пацыентаў анкалагічнага профілю[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.